Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Народныя каляндарна-абрадавыя святы

Дата: 5 июля 2018 в 20:30, Обновлено 5 июля 2018 в 21:51

<font size="5"><font color="#0099ff"><font size="5"> </font>ВОСЕНЬСКІЯ  </font></font>

<font size="5"><font color="#0099ff"></font></font>

БАГАЧ (РАСТВО МАЦІ БОЖАЙ)

22 – 23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.

 Свята Раства Маці Божай шмат у чым пераклікалася з Прачыстай, але было як бы рангам ніжэй, што выявілася і ў назвах: Малая (меншая, другая) Прачыстая (у параўнанні з Вялікай, большай, першай), Спожка (у параўнанні са Спажой), Другі святок. Пачынаўся адлік дням чарговай пары года: "Другі святок — восень, браток".

Хрысціянская назва свята гаворыць сама за сябе – у гэты дзень нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць, што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з роду першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой павінен быў з’явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо, паводле багачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі нагрышылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго, што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнай грэхападзення і павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыцця. Сваім нараджэннем Прачыстая Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.

Багач – язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго светапогляднымі стэрэаыпамі.

Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі землю, дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.

На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвараванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу, або Даждзьбогу.

На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.

 I, як заўсёды, святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: "Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс гараць"; "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку". Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра такі стамляліся, асабліва жанчыны: "Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы". На Віцебшчыне жанчыны хадзілі па ільнішчах і на кожным прыгаворвалі: "Няхай будзіць лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі". У заходніх раёнах на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве. Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубянуць свежай травы.

Багачом або багацтвам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную  хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі. Падобныя святкаванні праводзілі і ў іншыя дні календара.

На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць.

Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу “завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку” і асэнсоўвае з багаццем здабытку ўраджаю на падворку селяніна.

Апошнім часам некаторыя даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад,”Прыйшоў Багач – кідай рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку”, сцвярджаюць, што ад Багача начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.

ПАКРОЎ

 

14.10 Пакроў (Пакравы, Пакрова). Само слова праваслаўная царква тлумачыла літаральна: пакроў (пакрывала) Божай Маці. У народнай жа трактоўцы гэта паняцце атрымлівала куды больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам", "...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом"; "Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам". Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі. Прыгадаем, што абыходзілі з хлебам палеткі вясною і менавіта на Юр'я, калі зямля "адмыкаецца" ад сіл, якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў яднаюцца між сабою тым, што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім — пачатак зімавання скаціны ў хляве ("Пакрова — зарыкала ў хляве карова"). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: "На Пакровы дай сена карове". Дзякуючы фанетычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмет і парадаў, звязаных з каровамі: "Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка" (г. зн. запускаецца) або — у дачыненні да нерухавага гаспадара: "Хто сее на Пакрове — не будзе мець чаго даць карове". Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддаленыя дні і нават на цэлыя поры года: "Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу"; "Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны"; "Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі"; "Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых (1 лістапада) краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва". Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач — холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы — мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсходні вецер — зіма будзе маласнежная, заходні — наадварот, вельмі снежная. Прагноз на свае поспехі ці няўдачы рабілі некалі ў Барысаўскім павеце пчаляры: дажджлівы дзень Пакрова — прыкмета таго, што на наступны год пчолы збяруць багата мёду. У гэту вясельную пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. На Брэстчыне набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з'ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў той, хто наканаваны лёсам. Як сцвярджала прыказка: "Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова". З марамі пра замужжа дзяўчаты прасілі святы Пакроў пакрыць іх галаву вянком (чапцом): "Пакравы прыйдуць — дзеўцы галаву накрыюць". Калі ж вяселле на гэты раз абмінала хату, то «Праходзіць Пакрова — раве дзеўка, бы карова».

ДЗЯДЫ

На трэцім тыдні пасля Пакрова, у суботу (дата непастаянная), напярэдадні Змітравага дня, па ўсёй Беларусі адзначаўся агульны памінальны абрад, вядомы як восеньскія (Змітраўскія) Дзяды, ці Змітраўка.

Змітрава (Памінальная, Радзіцельская, Тоўстая) субота. Працяг Асянін. Старадаўнія язычніцкія традыцыі ўшанавання душ продкаў зліліся з хрысціянскімі днямі памінання памерлых ("усопшых"), якія адзначаюцца ў праваслаўных сем разоў на год. Першая паніхіда праваслаўнай Змітраўскай бацькоўскай суботы была праведзена ў Троіцкім манастыры прападобным Сергіем Раданежскім у прысутнасці Дзмітрыя Данскога 2 лістапада 1380 года па воінах, якія загінулі на Куліковым полі.

"Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя, хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ждаў. Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу, к нашаму прыпечку, хлеба-солі засылайце, каб было чым душы памінаць год ад году, век ад веку."

Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.

На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.

Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.

Як і на звычайных памінках, стоя вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.

<font size="5"><font color="#0099ff">ЗІМОВЫЯ</font></font>

<font size="5"><font color="#0099ff"> </font></font>

КАЛЯДЫ

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, яки  з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, якая  ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які ўносілі ў хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – было яшчэ далёка. Нават больш – на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Пад абрус на стол клалі сена, якое пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень - традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем.

Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі.

Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святам вадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд.

Немагчыма ўявіць сабе каляды без містрэрыі. Яна пачыналася ў першы ж дзень і скончвалася апошнім. У час зімовага сонцастаяння, як і астатнія такія ж даты, дзеля нашых продкаў адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, жывых і памерлых, усё было прасякнута чароўным і небяспечным духам таямніцы. Час лічыўся спрыяльным дзеля ведзьмароў ды нячысцікаў, што насылалі на зямлю траскучыя маразы, але ж таксама і дзеля варажбы, заклёнаў ды абярэгаў. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным.

На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.

Нельга не узгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, якіх яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае,  што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.

Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Пераапрананне ў маскі мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і псіхалагічнае. Чалавек, апрануўшы маску, ужо лічыўся быццам не самім сабою, і мог дазволіць сабе шмат больш, чым прыпісвалі строгія парадкі, асабліва ў часы хрысціянства.

А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.

Вельмі распаўсюджанымі былі ў гэты час “жартоўныя” жаніцьбы, своеасаблівыя гульні, якія мелі мэтай пазнаёміць моладзь, стварыць спрыяльныя абставіны дзеля стасункаў. Прыкладам такога роду гульняў з'яўляюцца аналагі “ручайка”, усе магчымыя “даганялкі” хлопцамі дзяўчат, “баяры” і іншые. У атмасферы гульні, “несапраўднасці”, гумару моладзь знаёмілася ды разбівалася па парах значна ахвотней, і вельмі часта здаралася, што складзеныя пад час калядных гульняў пары летам ці пад восень ладзілі сапраўднае вяселле.

У некаторых мясцінах ладзілі адмысловы “конкурс прыгажосці”. “Міс каляды” звычайна станавілася самая тоўстая маладуха, якая ўвасабляла сабой шчодрасць, багатую колькасць ежы і ўвогуле багацце, здароўе.

Другі дзень каляд традыцыйна лічыўся днём, калі заканчваўся тэрмін службы наёмных работнікаў. У гэты дзень гаспадар расплачваўся з работнікам, яны абменьваліся ўражаннямі адзін пра аднаго, выказвалі, калі тыя былі, сваю незадаволенасць і крыўды. Пасля гэтага вырашалі ўсе свае канфлікты, раіліся як быць, публічна мірыліся, каб не несці цяжар крыўды ў новы год і дамаўляліся на наступны год альбо разыходзіліся кожны сваім шляхам. І зараз людзі стараюцца вырашыць старыя канфлікты і набліжэнне новага году – лепшы час каб пакінуць спрэчкі ў мінулым.

На працягу калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса, птушкі, рыбы, гарэлкай.

У апошні вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад “запісвання” каляд. Гаспадар крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.

Пазней, з прыходам хрысціянсва, каляды падпарадкавалі пад рэлігійнае свята раства Хрыстова, і паколькі поўнасцю знішчыць любімыя народам вяселыя традыцыі не ўдалося, яны былі крыху зменены на царкоўны лад. Так, калядныя песні і невялікія тэатральныя пастаноўкі пачыналіся царкоўнымі гімнамі ды біблейскімі эпізодамі, нованароджанае Кола змяніў Езус. Але магічны сэнс свята, багаты стол, падарункі, паходы ў госці адзін да аднаго, маскарад, містычны дух нараджэння новага, таямніцы ды казкі так і засталіся з намі па сённяшні дзень.

ШЧАДРУХА

Другая куцця напярэдадні старога Новага года. Гэта вячэра не саступала ў раскошы папярэдняй і насіла падобную з ёй назву — "тоўстая" і "шчодрая". У народзе папярэджвалі: "Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзе гладкай тлустай жывёлы, асабліва цялят". Шчодрым называўся і сам навагодні вечар, у які дзяўчаты, абраўшы прыгажэйшую, выпраўляліся спяваць шчадроўкі па сялу:

Шчадровачка шчадравала,

Пад акенца падбягала:

— Што ты, цётка, напякла,

Прынясі нам да вакна,

Бо ў нас дзяўчынка маленька,

У яе спаднічка красненька,

Чаботкі храмовы.

Будзьце з празнічкам здаровы!

Абрады, гульні, песні нярэдка паўтараліся з дня ў дзень на працягу ўсіх Каляд. Але, бадай, ніколі за год гэтак, як на Шчадраца, не захаплялася моладзь варажбою. Дзяўчаты абхоплівалі калы ў плоце і былі радыя, калі іх аказвалася ў пару; слухалі пад вокнамі, што скажуць у чыёй-небудзь хаце, і па тым меркавалі, пойдуць яны ў бліжэйшы час замуж ці не; выпякалі штосьці з мукі і кармілі сабаку — чыё першае ён з'есць, тая дзяўчына раней за іншых і замуж пойдзе; выпраўляліся ў хлеў і там у цемры хапалі авечак, а калі трапляўся баран — абавязкова дзеўчыне суджана быць замужам; прыслухоўваліся на двары, адкуль сабака забрэша — адтуль і жаніх з'явіцца і г. д.

СТРЭЧАННЕ

 Грамніцы, альбо Стрэчанне. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінна была ўпасці ўлада змрочных бостваў зімы: "На Грамніцы — паўзіміцы" або "Як прыйдуць Грамніцы — скідай рукавіцы". У засеках памяншаўся запас збожжа, і гэты святочны дзень таксама выступаў у гаспадарцы са сваёю меркаю: "Грамніца — хлебу палавіца". Другую назву — Стрэчанне, якая паходзіла ад царкоўнага "Сретенье", народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною:

А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,

Зіма з летам стрэлася, стрэлася.

Лета зіму піхнула, піхнула

I ножачку звіхнула, звіхнула.

Зіма пайшла плачучы, плачучы,

Лета пайшло скачучы, скачучы.

Не дзіўна, што гэта пераломнае свята звязана з шэрагам метэаралагічных прыкмет. Найбольш пашыраная з іх выкарыстана ў паэтычнай мініяцюры: "Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я — вол пад'есць травіцы". Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз — снег павінен быў праляжаць нядоўга, а вясна і лета не абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымаецца даўжэй, чым звычайна, у выніку чаго вычарпаюцца запасы корму для жывёлы. Рэзкае пацяпленне надвор'я не давала селяніну разлічваць на прыбытак у полі і на агародзе: "Як на Грамніцы адліга — з ураджаю будзе хвіга". Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагодлівае, сухое лета. На Беларусі гэта свята знамянальна такім абрадам, як асвячэнне свечак у царкве. Грамнічныя свечкі (або проста "грамніцы") асабліва шанаваліся ў народзе — іх запальвалі з вераю ў дапамогу падчас навальніц, каб маланка не спаліла хату; іх давалі цяжка хвораму ў час канання, каб полымя асвятляла таму шлях на той свет, ачышчала душу ад грахоў. Жыло ў народзе перакананне, што грамнічных свечак баіцца "нячыстая сіла", таму і вешалі іх ля ўваходу ў хлеў ці на стайню, каб, маўляў, ведзьмы не адабралі ў кароў малака і не заездзілі да смерці коней.

<font size="5"><font color="#0099ff">ВЕСНАВЫЯ</font></font>

<font size="5"><font color="#0099ff"></font></font>

МАСЛЕНІЦА

Восьмы тыдзень перад Вялікаднем зваўся мясапусным, або "сырнай сядміцай" (Масленіцай). Апошнія дні дазвалялася есці малочныя стравы.

Святкаванні на Масленічным тыдні ("сырнай сядміцы") на Беларусі праводзіліся больш сціпла, чым у Расіі, але і ў нас сустракаліся цікавыя забавы. I дзятва, і моладзь коўзаліся з горак на санках, на высечаных на рацэ кавалках ільду. Чым даўжэй скоцішся — тым, думалася, даўжэй будуць летам лён і пянька. Дзеля гэтага нават спецыяльна насыпалі высокія горкі са снегу. У некаторых мясцовасцях сустракаўся звычай сярод маладых хлопцаў вазіць на Масленіцу павівальных бабак. Пэўна, такім чынам імкнуліся забяспечыць паспяховы працяг свайго роду ў будучым.

Мы на горачцы пабывалі, пабывалі,

Масленку сустракалі, сустракалі,

Сырам гару набівалі, набівалі,

Маслам гару палівалі, палівалі.

Мы думалі Масленкі — сем нядзелек, сем нядзелек,

Ажно Масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў!

Нас Масленка абманіла, абманіла:

На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла.

КАМАЕДЗІЦА

Асобная рыса славянскага паганства - шчыльнае перапляценне аграрна-бытавых і абрадавых элементаў. З цягам часу абрады страчвалі першапачатковае значэнне і паступова пераходзілі ў гульні ды забавы, звесткі пра якія на сённяшні дзень вельмі разнастайные.

Адным з такіх старажытных святаў з'яўляецца Камаедзіца. Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства адзначаўся на прасторы ўсёй Усходней Еўропы, а спасылкі на падобные абрады існуюць таксама ў азіяцкіх і паўднева-еўрапейскіх краінах. Па некаторых вытоках Камаедзіцай завецца першы альбо апошні дзень гатэга тыдня. Пазней жа, гэта паганскае свята прыстасавалі да храсціянскага паста, каторы надараецца кожны год у розны час. Але найболш лагічным часам дзеля камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам.

Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ей, як з надакучлівай госцей. Не гледзячы на падцягнутые за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшые стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела свае асаблівае значэнне. Круглые, гарачые, жоўтые і бліскучые аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце "павярнулася на дзень" і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькіе ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам.

Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзьведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзьведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара неабсяжных лясоў, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзьведь з'яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса, пакравіцеля хатніх жывел, таго свету ды чалавечай сэксуальніасці. Мядзьведзю надаваліся незвычайные ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі дарункі. І, канечне, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз - тым больш, што як раз у гэты час мядзьведзь прачынауся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідваў са сваіх плячэй зімовые путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі - тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася у камы. Гэтые камы, верагодна, і далі назву усяму святу - "камаедзіца" - "камы есці".

Паводле іншай версіі, "кам" - старажытная назва гаспадара, такім жа словам маглі называць і мядзьведзя, якому пакланяліся як гаспадару лесу.

Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным "пакачацца" з боку на бок, як мядзьведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь "качала" адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках).

Асаблівая ўвага ў гэтая справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся ў мінулым годзе. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыцце іх было ладным ды легкім - "адбывалі" маладые ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі, то з гары штурхнуць, то снежкай запуляць, то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энергіі сябры ды сяброўкі. На добры лад маладым дарылі падарункі, часатавалі аладкамі ды кашай, ды яшчэ і прымушалі цалавацца перад усімі (мабыць, дзесці тут ёсць корані вядомага нам і зараз вясельнага "горка!").

Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, які рыхтавала маці новаяўленага супруга, каб жонка "навучылася" як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасцепрыімнай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы адказваючы, чаму навучылася, што таксама не лыкам шыта.

Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутые мядзьведзямі. З гэтай мэтай яны апраналі вывернутые тулупы ці нават сапраудные мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час на віду, танчыць ды гуляць разам з усімі. Насамрэч гэта не такая і легкая справа - паспрабуй ты ўвесь дзень актыуна бавіць час у цяжкай "шубе" - вытрымаць такое маглі толькі самые дужые ды моцные, таму не здарма яны лічыліся самымі завіднымі жаніхамі ды лепшымі работнікамі.

Надвор'е напрыкацы сакавіка ў нашай мясцовасці асабліва цеплым назваць нельга, паўсюль яшчэ хапае снегу і мяцеліца - не дзіва. Каб не змерзнуць на вуліцы людзі распальвалі вогнішчы. Яны таксама былі сымбалямі сонца, святога агню, новага лета. Лічылася, што у гэтах вогнішчах згарае зіма. Ці не адтуль казкі пра снягурку, што растаяла у святочным вогнішчы...

Месца дзеля святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх яго ўдзельнікаў. У горадзе гэта была звычайна галоўная плошча, а ў весцы - поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльные горы і гурбы са снегу, калі не магчыма было знайсці прыродные. Наваколле ўпрыгожвалася стужкамі ды рознымі паганскімі сымбалямі з прыродных матэрыялаў.

У гарадах ды вялікіх вёсках на святы звычайна ладзілі кірмашы, не была выключэннем і камаедзіца. Асаблівым попытам карысталіся тавары рамеснікаў, якія рабіліся у зімовые, вольные ад працы ў полі, часы: посуд, сельскагаспадарчые прылады, адзенне і абутак, і іншае.

Не забываліся нашыя продкі і на тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон. Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошніе дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

ВЯЛІКДЗЕНЬ

 Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. У старажытнасці “Вялікі дзень” быў сустрэчай Новага года па сонечнаму календару і святкаваўся  ў дзень веснавога раўнадзенства. Але з пашырэннем хрысціянства прыстасаваны да Пасхі.

           У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае  наперыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў католікаў у  нядзелю  пасля поўні,  якая  наступае  следам  за  21  сакавіка,  ці  дакладней,   перыядам вясенняга раўнадзенства,  а  ў  праваслаўных   вернікаў  пасля  21  сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзен  і  таксама  вызначаецца  нядзеля  пасля  поўнага месяца.

У жыцці нашых продкаў-язычнікаў  Вялікдзень  адзначаўся  ў  гонар  Бога Сонца –Даждзьбога.  Менавіта  адтуль  і  прыйшла  гэта  назва  ў  сучасную беларускую лексіку,  бо,  як  вядома,  хрысціянская  назва  свята  —  Пасха.

 Вясеннія  шматкантрастныя  “паводзіны”  прыроды  выклікалі  ў   анімістычных разважаннях старажытных людзей уяўленні аб барацьбе прыродных стыхій:  ціхіх і ветраных дзён, снегападу і  дажджоў,  цемры  і  святла,  холаду  і  цяпла, кантрастнасць  якіх  выразна  падкрэслівала  воблачнае  або   чыстае   неба.

Актыўнае сонечнае цяпло ў красавіку днём суправаджалася журчаннем  ручаёў  і спевам жаўрукоў, ноччу ж,  наадварот,  у  свае  правы  ўступала  цемра,  пад пакровам якой яшчэ заўважна праяўляў свае здольнасці мароз. Так  паўтаралася многія суткі. Але час ночы  і  цемры  няўмольна  звужаўся,  працягласць  дня станавілася большай за ноч, што  давала  магчымасць  чалавеку  разважаць  аб пераканаўчай  перамозе   Сонца   над   цемрай   і   холадам,  своеасаблівым уваскрашэнні яго да новага вітка жыцця. На новае кола  жыцця  пад  сонечнымі промнямі адраджалася і зямелька. Усё гэта не магло  не  радаваць  славяніна-земляроба. Вітаючы перамогу Сонца (Даждзьбога) і пачатак  аднаўлення  зямной прыроды, нашы продкі-язычнікі спраўлялі свята вялікага дня — Вялікдзень.

         Як і славяне, у  дахрысціянскія  часы  падобныя  святкаванні  адзначалі егіпцяне, фінікійцы, грэкі, фрыгійцы і іншыя народы. У  старажытных  егіпцян уваскрэсенне  вярхоўнага  Бога  Асірыса  нават  сустракалі  словамі  “Асірыс уваскрэс!”. Зразумела, што хрысціянства, як рэлігія больш  позняга  перыяду,увасобіла  лепшыя  традыцыі  язычніцтва  і  стваралася  на   іх.   Да   дзен паслявясенняга  раўнадзенства  ў  хрысціянстве  прымеркаваны  дні  смерці  і уваскрэсення Ісуса Хрыста.

         Згодна хрысціянскай міфалогіі, у пятніцу іудзеі  асудзілі  Сына  Божага на смерць праз распяцце яго на крыжы.  У  суботу  прыхільнікі  Ісуса  Хрыста выпрасілі ў іудзейскага цара дазвол на пахаванне  і  перанеслі  яго  цела  ў пячору, заваліўшы ўваход вялізным каменем. А ў нядзелю, калі  Маці  Божая  з сваімі  сяброўкамі  прыйшла,  каб  апрануць  свайго  сына-нябожчыка  ў  пас- мяротнае адзенне і зрабіць адпаведнае ўбранне яго пасмяротнага ложа, Анёл  у белым адзенні абвясціў ёй і жанчынам, што Ісус  Хрыстос  уваскрэс.  Менавіта таму, як толькі пачынаецца нядзеля (апоўначы з суботы на нядзелю) у  царквах і касцёлах  робіцца  тройчы  абыход  вакол  храма,  пасля  чаго  свяшчэннікі ўрачыста абвяшчаюць: “Хрыстос уваскрэс!” Са словамі “Хрыстос  уваскрэс!”  на працягу нядзелі і наступных двух дзён,  сустракаючыся  са  сваімі  знаёмымі, роднымі, сябрамі, вітаюцца ўсе  хрысціяне,  на  што  адказваюць  “Ва  ісціну  васкрэс!” і цалуюцца.

 Рыхтавацца да свята пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты:

чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.

Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.     

“Свята Вялічка  —  з  красным  яічкам”,  —  гавораць  у  народзе.  Яйка з'яўляецца  вельмі  важным  атрыбутам  велікодных  дзён.  Яно  сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу  галактыку,  а  з  другога  — кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця. Як і  ў большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя  яйкі ў зялёны, блакітны, чырвоны, жоўты колер, рабілі  яйкі-пісанкі,  расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі  сімвалічнымі  ўзорамі  і  колерамі.  Такому  яйку надавалася магічная сіла: з ім  выганялі  першы  раз  на  пашу  жывёлу,  кааб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў  першую  баразну  ці  на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла, і г. д. Са спрадвечных часоў  у  нашым народзе  шырока  вядома  традыцыя  адорваць  адзін  аднаго   на   Вялікдзень

святочнымі   яйкамі.   3   прыняццем   хрысціянства   гэта   традыцыя   была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных  біблейскіх  паданняў Святая Марыя  Магдаліна,  даведаўшыся  аб  пакаранні  смерцю  Ісуса  Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару  Ціберыю  чырвонае  яйка,  як  знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае  сведчанне  таго,  што  з  гэтага  часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві.  Магчыма,  што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай  традыцыі,  унаш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.

     Вечарам з кожнай сям'і звычайна гаспадар  ці  старэйшыя  людзі  ішлі  ўхрам “на ўсенашную”. 3 сабою бралі па кавалачку кожнай стравы:  мяса,  сала, пірог, яйкі, соль і інш. Зразумела, што ні адна царква або касцёл  не  маглі ўмясціць усіх жадаючых, таму людзі часцей збіраліся  ў  бліжэйшых  хатах,  у сваякоў і знаёмых, каб апоўначы выйсці да храма і разам з усімі  хрысціянамі сустрэць радасны час уваскрэсення Ісуса Хрыста і прысутнічаць у  час  вынасуз храма святых харугваў з лікам святых і ўрачыстага шэсця.

     Набажэнствы ў гэту ноч заканчваюцца гадзін каля чатырох. На  заканчэнне “усенашнай” свяшчэннікі асвяцаюць “пасху”  —  прынесеныя  з  дому  харчы.  У вялікіх населеных  пунктах  гэты  хрысціянскі  рытуал  паўтараецца  некалькіразоў на працягу ўсяго нядзельнага дня.

     У гэту ж ноч і тыя, хто заставаўся дома, імкнуліся не  спаць.  У  хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі  перад  абразамі,  маліліся  Богу, расказвалі біблейскія паданні аб жыцці  Ісуса  Хрыста,  святых  Апосталаў  і іншых святых.

     Пасля “усенашнай” зранку ўсе, хто правёў гэту ноч у  царкве  (касцёле), спяшаліся ў свае сем'і. Дома кожная гаспадыня накрывала  святочны  стол,  заякі, папярэдне памаліўшыся Богу, садзіліся, “каб разгавецца”.  Толькі  цяпер упершыню пасля доўгага сямітыднёвага  посту  можна  было  ўволю  паласавацца рознымі стравамі. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і  пірага,  а  пасля выпівалі па чарцы гарэлкі і смачна снедалі.

Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для  дзетак.  Да  іх  у госці  прыходзілі  хросныя  бацька  і  маці,  бабуля-пупарэзніца,  дзядзькі, цёткі,  якія  кожнаму  з  дзяцей  прыносілі  чырвонае  яйка.   У   некаторых ясцовасцях (Рагачоўскі, Слаўгарадскі і іншыя раёны) дзеці  самі  абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб  атрымаць  велікодныя  падарункі.

Гэты звычай вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі  традыцыйных  зон  у  нашым краі.

     Абыходы дзеткамі ці дарослымі двароў у сваёй вёсцы на Вялікдзень  маюць вельмі старажытнае паходжанне. Такіх хадакоў  у  розных  рэгіёнах  называюць валачобнікамі, галыкальнікамі,  валоўнікамі,  лалыншчыкамі,  кукольнікамі  іінш. “Валачобнікі — людзі  Божыя...”,  —  падкрэсліваецца  ў  песнях  гэтага часу.  Лічылі,  што  абыходы  імі  двароў  прыносілі  пладавітасць   жывёлы, ураджайнасць на  палях,  засцярогу  падвор'я  ад  розных  прыродных  стыхій. Падыходзячы пад акно, валачобнікі,  падобна  калядоўшчыкам,  спявалі  песні, ухваляючы аспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.

     Кожны  радок  такой  песні  суправаджаўся  адным  з  прыпеваў  “Хрыстос уваскрос, Сын Божы!”, “Слава табе, Божа, на ўвесь  свет!”,  “Да  й  віно  ж, віно зеляно!”, “Вясна красна, зялёна!” і інш.

     Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі,  гарэлкай, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.

     Варта зазначыць, што ў сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя  песні да гэтага часу захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў,  што  характэрнападкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.

     Завяршыўшы абыходы двароў у  сваёй  вёсцы,  валачобнікі  па  папярэдняй дамоўленасці збіраліся ў адной  з  хат  ці  ў  апошняй  хаце,  да  якой  яны прыходзілі з рытуальным спяваннем, і наладжвалі там застолле  з  цікавымі  і вясёлымі гульнямі, танцамі, песнямі, жартамі.

     На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць — да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не — будзе чакаць да наступнага года.

     3 гэтымі ж днямі  ў  народзе  было  звязана  вельмі  многа  павер'яў  і прадказанняў.

     У многіх мясцовасцях у першы  велікодны  дзень  выходзілі  з  хат,  кааб убачыць усход сонца. Гаварылі,  што  ў  гэты  час  сонца  быццам  “іграе  на ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую  “гульню  сонца”  звязвалі  з “вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.

      Паўсюдна  беларусы  мыліся  раніцай  крынічнай  вадой,  у  якую  клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым  іздаровым (“чырвоным, як яйка”).

     Старыя, зранку  расчэсваючыся,  прыгаворвалі:  “Дай,  Божа,  колькі  на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!”

     У першы велікодны дзень не палілі ў  печы,  а  тых,  хто  парушаў  гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор'е спаліць Пярун.

     На  Віцебшчыне  ў  некаторых  вёсках  існавала  павер'е,  што  калі  на прывітанне “Хрыстос уваскрэс!” не адказаць,  а  задумаць  жаданне,  дык  яно абавязкова збудзецца.

     Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека  было  ў  гэтыя  дні  ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як  і  ў  першыя  дні  пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць   па  зямлі  сярод людзей,  найболыд  у выглядзе жабрака. Таму ў гэты час да жабракоў,  людзей- калек, старцаў ставіліся найболей  лаяльна  і  спачувальна,   надзяляючы  іх ежай і іншай міласцінай. Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.

      Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.

Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень.

Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.

Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.

У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.

Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывёлаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай.

Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.

У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.

У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае свята жывелаводаў, пазней-земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.

САРАКІ

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенства". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сорак пакутнікаў, або па-народнаму Саракі (Соракі). Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

Ужо пазней, з насаджэннем хрысціянства, калі спатрэбілася замяніць свята адпаведным не паганскім, пад лічбу "сорак" падстроілі "сорак Севастыйскіх пакутнікаў", надаўшы аднаму з галоўных славянскіх святаў іх імя.

Яшчэ адно тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якіе таксама далі назву святочнаму дню. На раўнадзенства пяклі з цеста "кулікі" і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах - у хляве - каб скаціна радзіла, у гумне - каб зерне вялося, і нават кідалі у печ. Такіе смачные птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраудные так і рукатворные, гналі прэч зімовые пачвары, кшталту мары, зюзі і іншых. Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, "жаўрукі" ды "кулікі" пераходзілі да дзяцей, якім у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку - каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з "птушыным пячэннем", насажаным на доўгіе палкі, па весцы, заклікаючы птушак ды вясну, а пасля з асалодай сваіх татэмаў елі, бо лічыліся яны магічнымі і прыносілі здароўе і дабрабыт. Часта "куліковые" галовы аддавалі скаціне, каб яна лепш пладзілася.

На печыве ладзілі варажбу. У "жаўрукоў" запякалі розные дробязі, і па тым, каму што дастанецца, рабілі прагнозы на будучае лета. Пярсценак прадракаў вяселле, шчэпка - пахаванне, грошык - багацце.

Ад паганскіх вясенніх "кулікоў" пайшлі пазней і пасхальные "кулічы".  

Яшчэ адна традыцыя, якая з паганскай была ператворана ў хрысціянскую - фарбаванне яек. Яйка - старажытны сымбыль сусвету, нараджэння, пачатку. Фарбавалі звычайна ў чырвоны - колер жыцця, сонца, крыві (у добрым сэнсе: хто мае кроў - той жывы). Чырвоныя яйкі, такім чынам, уяўлялі сабой нараджэнне сонца, нараджэнне года, абнаўленне свету. Пазней гэта цудозная традыцыя была запазычана дзеля святкавання пасхі.

З фарбаванымі яйкамі гулялі ў шматлікія гульні. Каталі з гары: чые далей закоціцца - той бузе шчаслівейшы ў новым годзе. Біліся, заціснуўшы у далоні - яйка-пераможца надзялялася адметнымі якасцямі, а з'еўшы яго атрымліваў здароўе і сілу на ўвесь год. Святочнае яйка каталі па кутах у хаце, па полі, у далонях - яно павінна было прагнаць хваробы і прынесці адраджэнне і новые сілы чалавеку, зямлі, жыллю.

Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "саракі" ушаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые імя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.

Так, з песнямі, гульнямі, печывам і яйкамі нашые продкі сустракалі вясну.

Лічба, што ўваходзіла ў назву свята, шырока абыгрывалася ў павер'ях і абрадавых дзеяннях, якія бытавалі ў гэты дзень. Калі на Саракі здараўся мароз, то меркавалі, што пасля яго адбудзецца яшчэ 40 маразоў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Раніцай перад усходам сонца хлопчыкі стараліся перакінуць цераз страху 40 трэсак — калі гэта ўдасца, то ўлетку добра будуць ім знаходзіцца птушыныя гнёзды. Свае звычаі былі і ў дзяўчат: яны пераломвалі 40 дошчачак і перарывалі 40 вяровачак і шнуркоў. Прадметы, што пераломваліся і разрываліся, напэўна, павінны сімвалізаваць сабою сілы, якімі была скавана зямля, і выкананне гэтага абраду мела сваёй мэтаю наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду. "На Саракі дрэвы адпушчаюцца" — сведчылі народныя назіранні. "На Саракі прыляцелі з-за мора птакі" — падказвалі вясковыя фенолагі і нават удакладнялі: "Прылятае 40 жаўранкаў". (Ці не таму іх прылёт адзначалі гаспадыні, выпякаючы ў гэты дзень для дзяцей 40 жаваранкаў з цеста і кладучы ў адзін з іх "саракоўку" — 20 капеек? Каму яна дастанецца — той будзе шчаслівы.) Надвор'е на Саракі таксама прыцягвала ўвагу чалавека. Калі ад Грамніц да Саракоў не ішлі дажджы і не псавалася дарога, то летам чакалася засуха. Калі ў гэты дзень на стрэхах ляжаў снег, то на Благавешчанне снег будзе пакрываць усю зямлю, а на Юр'я — асобныя мясціны. Калі на Саракі ўволю нап'ецца вол ад расталых ледзяшоў — значыць, будзе добрая вясна. Зрэшты — яна ўжо стаяла на двары: "Саракі — не суйся блізка да ракі", г. зн. была пара разводдзя. На Усходнім Палессі дзяўчаты хадзілі гукаць вясну на Саракі:

— Жаваранак, ранняя птушачка,

Чаго так рана з выраю вылятаеш?

А там пры даліне — там ляжаць крыгі,

А там пры дарозе — снягі і марозы.

— А я тыя крыгі крыламі разаб'ю,

А я тыя марозы нагамі растапчу.

На Саракі прыладжвалі арэлі і абавязкова гушкаліся — казалі, "каб камары не елі"

ДАБРАВЕШЧАННЕ

7.04 Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне). Лічылася вялікім святам, святам прылёту бусла, ластаўкі. Шчасціла нібыта таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. А ў таго, каму трапіць на вока стаячы, нібы будуць балець ногі.

Як і на кожнае свята, на яго забаранялася што б там ні было рабіць: "На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе". У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле. Са святам звязана шмат прыкмет: “Дабравешчанне без ластавак – халодная вясна”, “Калі пчала не выходзіць з вулля да Дабравешчання, то будзе цёплае, ураджайнае лета, а калі пакажацца раней – то благое, беднае; забарон: “У гэты дзень не садзяць на яйкі гусей – іначай будуць калекі”. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад “развязвання сахі”.

 Праваслаўная царква адзначала зачацце Маці Божай Ісуса Хрыста. У народзе свята мела старажытныя карэнні, яно лічылася днём надыходу вясны. Шмат дзе якраз ад Благавешчання (а ў некаторых мясцовасцях нават раней, у залежнасці ад традыцый і, вядома, ад надвор'я) адбывалася Гуканне вясны.

Дабравешчанніко святое,

Пашлі сонейка залатое,

Каб зямелька адышла

Ды вясна да нас прыйшла,

Каб распусціліся ветачкі,

Каб раскраснеліся кветачкі,

Каб лугі зазелянеліся,

Нашы нівачкі адзеліся.

Дзяўчаты ўсёй вёскі выходзілі куды-небудзь на ўзвышша і спявалі, пакуль не сцямнее, вяснянкі. Прыляталі звонкія галасы і з суседніх вёсак. Сялянам хацелася верыць, што наступны гаспадарчы год, які з гэтага дня пачынаецца, прынясе багаты ўраджай, шчасце ў дом. Часта на Благавешчанне згадвалі птушак. Адны гаварылі, што ў гэты дзень бусел прылятае, другія — што ён кладзе яйка ў гняздо. "Як за тыдзень да Благавешчання прыляціць бусел, то ў свірне на засек трэба дошку накладваць — поўна пашні будзе, добры ўраджай, а як пасля Благавешчання, то трэба знімаць дошкі, бо не засыплеш поўных засекаў". I хаця па вёсках шчыра гукалі вясну, не заўсёды яна з'яўлялася, таму канчаткова развітвацца з зімою было ранавата: "Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай". Пасля свята дазвалялася ўрабляць зямлю пад новыя пасевы (да гэтага часу зямля спіць, і чапаць яе няможна). Як спявалася ў народных песнях, "Благавешчанне — араты на ніву... і каня вядзець, і саху нясець, заворваець". Благавешчанне было вяхою ў прадбачанні надвор'я. Калі свята аказвалася цёплым, селянін мусіў чакаць марозную восень, і наадварот, снег, што заляжаўся да гэтае пары, абяцаў цёплую восень. Па асаблівасцях гэтага дня рабіліся прагнозы на ўраджай. Як на Благавешчанне дождж — збярэш багата хлеба; калі суха, то летам магчыма засуха. Умеранае надвор'е — умеранае будзе лета і такі ж ураджай. Гаварылі, што такое ж надвор'е, як на Благавешчанне, павінна паўтарыцца на Вялікдзень.

РАДАЎНІЦА

              У аўторак паслявелікоднага тыдня на большай частцы тэрыторыі Беларусі адзначаецца адзін з найбольш вядомых памінальных дзён — Радаўніца (Радуніцкія Дзяды). Пасля паўдня кожная сям'я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзіліся ў парадак магілы блізкіх (часам гэта рабілі напярэдадні, у панядзелак). Затым на насыпе, разаслаўшы абрус, пачыналі памінкі. Велікоднае яйка, крыху страў і гарэлкі пакідалі "для мёртвых". Галасілі, калі смерць блізкага была нядаўняя. Пасля могілак памінанне заканчвалася застоллем дома ці ў карчме, дзе паступова развейваўся сумны настрой. Вось чаму ў народзе казалі: "На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць". У залежнасці ад мясцовых традыцый памінальны абрад на могілках мог адбывацца таксама на першыя пасля Вялікадня дні.

<font size="5"><font color="#0099ff">ЛЕТНІЯ</font></font>

<font size="5"><font color="#0099ff"></font></font>

СЁМУХА

Сёмуха (Тройца) — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Сярод каталіцкага насельніцтва часта яе называлі Зялёныя святкі, ці Зелянец. Нягледзячы на пераважна летнія тэрміны яе святкавання, Сёмуха знаменавала сабою развітанне з вясною: "На Зелянец вясны канец". З вясной найчасцей канчаліся і запасы хлеба ў селяніна, на што паказваў варыянт прыказкі: "На Зелянец — хлебу канец". Прыкмета Сёмухі ў полі — красаванне жыта. У гаспадарцы ж вакол яе замацоўваліся свае правілы і парады:"Святая Сёмуха навозы возіць". Напярэдадні свята, памыўшыся ў лазні, сеялі каноплі. Спявалі на Сёмуху траецкія песні.

Тройца, Тройца, свята Багародзіца,

Пасею жыта, да няхай зародзіцца.

Што зародзіцца, то для майго бацюхна,

Што не зародзіцца, то для майго свёкарка.

Саладок мядок, то для маёй матанькі,

А горка гарэлка, то для маёй свякоркі.

На параўнальна невялікай тэрыторыі паўднёвазаходняй часткі Беларусі існаваў на Сёмуху надзвычай цікавы абрад — Куст. Наламаўшы кляновых галін, дзяўчаты звязвалі тоўстыя іх канцы ніткамі — і "куст" гатовы. На яго надзявалі другі, меншага памеру ("подкуст"), а на абраную дзяўчыну, якая павінна была насіць "куст",— вянок з розных кветак. Потым дзяўчына залазіла ў звязаны "куст", як у мяшок, і ў такім уборы ішла начале грамады дзяўчат па вёсцы з песнямі:

Прывялі  куста зеляненькага клёну,

Дай нам, пане, хоць па залатому.

Дай нам, пане, тры барыла гарэлкі,

Прывялі куста да харошай дзеўкі.

Да не тут кусту стоем стаяці,

Трэба кусту піці-есці даці.

Пранёсшы "куст" некалькі разоў, яго разрывалі на вуліцы і спяшаліся падабраць лісты. Казалі, што яны надта дапамагаюць ад нарываў — дастаткова размачыць іх у вадзе і прыкласці да болькі. (Гаючымі ўласцівасцямі зажыўлення ран надзяляліся таксама кляновыя лісты траецкага "маю".) З зелянінаю на Сёмуху варажылі. Вяскоўцы, часта з добрай закускай, ішлі надвячоркам у гай, дзе дзяўчаты, а зрэдку і замужнія кабеты завівалі галінкі бяроз накшталт вянка ці наміткі. Колькасць вянкоў адпавядала колькасці блізкіх людзей, пра будучы лёс якіх задумвала жанчына. Кожны вянок прызначаўся для пэўнай асобы: бацькі, маці, сястры, мужа, дзяцей. (На Палессі дзяўчаты завівалі вянкі адпаведна колькасці сваіх ухажораў.) Праз тыдзень ішлі правяраць захаванасць вянкоў: калі тыя заставаліся свежымі — абяцалася шчасце задуманаму чалавеку, калі ж былі засохлымі — значыла, што век яго будзе кароткі. Развіваць вянкі лічылася абавязковым, каб дрэва не пракляло дзеўку за неразвіты вянок. Часта дзяўчаты спляталі вянкі на жаніхоў і на сваю долю з гаючых і чарадзейных траў, якія і складалі сілу вянкоў. Да гаючых траў адносілі букавіцу, палын, любісцік, аер і інш., а з дрэў — чаромху і бярозу.

КУПАЛЛЕ

У ноч з 6-га на 7-е (з 23-га на 24-е) Купалле (Купала, Ян, Іван). Калі кульмінацыяй зімовых падзей былі ў народным жыцці Каляды, то адпаведным па значнасці святам улетку з'яўлялася Купалле (царкоўнае свята Раство Іаана Хрысціцеля), якое адзначалася дзень у дзень праз паўгода. Напярэдадні яго дзяўчаты збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых раслін ад рознай немачы. Асаблівую ўрачыстасць святу надавала купальскае вогнішча. Дзяўчаты і хлопцы з усёй вёскі сцягвалі розную старызну (атопкі, абноскі, непрыгодны посуд, палазы, якія ад'ездзілі свой век), а таксама траецкі ссохлы "май" і вывозілі ўсё гэта за сяло, дзе меркавалася гулянне. Туды ж увечары накіроўваліся вяскоўцы з купальскімі песнямі. Агонь для вогнішча здабывалі ад трэння драўляных брускоў. Як сімвал сонца ўздымалі на шчасце запаленае кола. Полымя купальскага вогнішча надзялялася ачышчальнай сілай, хлопцы і дзяўчаты скакалі праз яго. Моладзь забаўлялася гульнямі, варажбою, вадзіла карагоды, спявала песні.

Купалка Йвана на вулку звала:

— Іван Іванішча, хадзі на йгрышча.

— Гуляй, Купалка, здаровенька,

Некалі йгрышчы мне гуляці:

Нада жыта пільнаваці,

Каб дзевачкі не хадзілі,

Майго жыта не тапталі

I красачак не шчыпалі,

І вяночкі не звівалі,

На галовачцы не насілі,

Па вулачцы не хадзілі,

Малойчыкаў не звадзілі.

З Купаллем звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку. Верылі, што ў купальскую ноч на папараць сыходзіць агонь Перуна і яна ўспыхвае яркім цветам, цвіце апоўначы некалькі імгненняў і трэба паспець ухапіць яе. "Хто гэту кветку здабудзе, будзець мець усё, чаго толькі яго душа пажадае"; "...можна тады ведаць усё, што на свеце робіцца". Недасягальнасць папараці-кветкі ў беднага чалавека атаясамлівалася з багаццем, з закапанымі немаведама кім і калі скарбамі, якія ў гэту ноч выходзяць на паверхню прасушыцца. Скарбы, што ахоўваюцца нячысцікамі, могуць дацца ў рукі толькі ўладальніку папараці-кветкі. У паданнях расказвалася, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць між сабою, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Сярод цудаў купальскай ночы называлі разгул розных чараўнікоў і ведзьмаў, якія ўсяляк шкодзяць людзям — заезджваюць коней і адбіраюць малако ў кароў. Каб не дапусціць "нячыстую сілу", над парогамі хлявоў і хат вешалі прадметы, якімі ведзьма магла парэзацца, пакалоцца, апячыся: сярпы, іголкі, крапіву. На страх ведзьме вешалі і забітую сароку.

З купальскай ноччу на Беларусі звязаны самыя неверагодныя ўяўленні аб актывізацыі дзеянняў рознай “нечысці” — чарцей, Бабы Ягі, д'яблаў, пярэваратняў і, што асабліва характэрна для беларускай міфалогіі, ведзьмаў. 

У самых захапляючых купальскіх сюжэтах расказваецца аб пераўтварэнні ў гэту ноч ведзьмы ў жабу, мыш, яшчарыцу, якая ў такім выглядзе прабіраецца ў хлеў, каб адабраць у каровы малако, зрабіць заломы ў жыце.

Многа ў нашым краі бытуе паданняў пра ведзьму. Паводле Ю. Крачкоўскага, у Брэсцкім, Слонімскім, Вілейскім, Дзісненскім, Навагрудскім і Барысаўскім паветах было шырока вядома паданне наступнага зместу: “У дзень Іаана Прадцечы сяляне наказваюць пастухам, каб на гэты раз яны не пераганялі сваёй жывёлы “праз мяжу”, г. зн. праз тую мяжу, якая аддзяляе палі адной вёскі ад другой: там, гавораць, збіраюцца ведзьмы, пераварочваюцца ў жаб і, падпоўзшы пад кароў, адбіраюць малако. Аднойчы дамовіліся некалькі хлапчукоў не паслухаць сваіх гаспадароў і пагнаць жывёлу ў забароненае месца “за мяжу”. Адзін хлопчык, назіраючы за жывёлай, заўважыў, што паміж каровамі поўзае вялізная жаба. Ён зразумеў, што гэта ведзьма, узяў палку, завастрыў яе, быццам долата, і, наблізіўшыся да жабы, сказаў: “Ах ты, ведзьма, ты прыйшла за малаком да маіх кароў, вось я цябе пачастую!” Ён прыцэліўся і так лоўка стукнуў па жабе палкаю, што адсек ёй пярэднюю лапу. Параненая жаба запішчала і папаўзла без нагі. Хлопчык расказаў аб гэтай гісторыі сваім равеснікам. Яны пасмяяліся, пажартавалі — на гэтым усё, відаць, і закончылася б. Але калі гэты хлопчык вярнуўся вечарам з жывёлай дадому, то тут жа яму сказалі, што нядаўна хтосьці яго хроснай маці адсек руку. Успомніўся хлопчыку той выпадак, і ён тут жа паспяшаўся наведаць сваю хросную маці. Не паспеў ён уступіць у хату, як старая, сабраўшы апошнія свае сілы, схапіла качаргу і здаровай рукою шарахнула малому па галаве. “Ах ты, шалун, неслух, — сказала яна, — ты прыйшоў яшчэ сюды здзеквацца нада мною? 3-за цябе я адыходжу на той свет”. Усе, хто прысутнічаў, былі здзіўлены падобным відовішчам і прасілі хлопчыка растлумачыць ім прычыну такога прыёму яго хроснаю маці. Хлопчык, зразумела, расказаў, што здарылася ў полі з несапраўднай жабай. Хатнія даведаліся, што была ў іх за старая. Хутка яна сканала, а паданне пра яе захавалася”.

Шумам і песнямі, якія спявалі дзяўчаты каля вогнішча, каля жыта, на полі, палохалі ведзьму, праганялі яе з поля. 3 гэтай жа мэтай кідалі ў жыта галавешкі ад купальскага вогнішча, абтырквалі поле асінавымі галінкамі, апырсквалі святою вадой. Лічылі, што ў гэту ноч Прарок Ілля дапамагае людзям у барацьбе з ведзьмамі і засцерагае ад іх злых чараў сялянскія палі. Такія вераванні зафіксаваны ў сюжэтыцы многіх купальскіх песен.

Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Магілёўскі раёны) функцыі ведзьмы надаваліся змеям, якім упадаблялі ўсё жывое, што маглі сустрэць у купальскую ноч на зямлі. “Мыш, жаба якая, нада яе паймаць і ўкінуць ў цяпло жывую. Ета называецца змяя. Змяёныша сцераглі, што раньшэ адбіралі хлеб... Былі раньшэ такія бабкі ці дзяды, каторыя зналі. Дык рядам будзе жыта: наша будзе пустое, а тоя — не падняць. Вот хадзілі сцераглі ету змяю”.

 Вельмі пашыранай на купальскім свяце была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакае іх у будучыні. Па кінутых на ваду папарна вянках сачылі, сыдуцца яны ці, наадварот, разыдуцца; можа, чый вянок не будзе падхоплены плынню, а прыстане ці нават патоне. Сабраныя на Яна галінкі купалкі з нераспушчанымі кветкамі прыносілі ў хату, утыркалі за абразы, у шчыліны між бярвёнамі ці за бэлькі. Калі кветкі распускаліся, гэта значыла, што дзяўчына выйдзе замуж альбо задуманае ёю збудзецца. А то яшчэ варажылі гэтак: ля дарогі знаходзілі трыпутнік і прыкмячалі адзін нейкі ліст, апоўначы трэба сарваць яго, кажучы тры разы без аддышкі:

Трыпутнік, трыпутнік,

Ты сядзіш пры дарозе,

Ты відзіш старога, малога,

Ці відзіш майго мілога?

Гэты ліст прыносілі дадому, клалі пад падушку і спадзяваліся, што сасніцца любы. Пад раніцу моладзь купалася ў рацэ (праўда, на Смаргоншчыне забаранялася купацца на Купалле, каб не замуціць ваду ў дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля), качалася па купальскай расе, сустракала ўсход сонца, у гонар якога некалі і святкавалася Купалле. Казалі, што на купальскую зару сонца "іграе" — дваіцца, траіцца і пераліваецца рознымі колерамі. Купалле, як вынікае з песень, пазначана было магутным прыродным рухам і адначасова рухам чалавечай працы: "Святы Іван колас наліваець... пчолы садзіць, коску правіць — лугі пратаць, у сцірты кідаць"; "Святы Ян папар арэць, барануець... гнаёк возіць"; "Святы Ян — божы каваль: косы круціць, сярпы зубіць". Свята святам, але і ў гэты дзень не пакідалі селяніна думкі пра ўраджай, пільна ўзіраўся гаспадар у кнігу прыроды, зямлі, чытаў па зразумелых яму знаках ці прадказаннях.

СПАС

    14.08        Першы Спас (усіх было тры). Макавей (Макава, Макаўе, Першы Спас, Спас Мядовік, Медзяны Спас). Свята маку і мёду. Праводзілі абрады з макам, ужывалі ў ежу, рабілі варэнікі з мёдам, а таксама елі тое, у што можна было макаць. Асвячалі ваду, зёлкі, садовыя кветкі, моркву, сланечнік. Елі пірагі з макам і моркваю. Ведалі: на Макавея трэба ўволю наесціся маку. Варажылі: “Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы мне, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала”. Пчалаводы правяралі пчол, “макалі ў мёд нажы”. Для збору мёду ўсе апраналіся па-святочнаму. Хаця і частаваліся перад асноўнай падзеяй, але без гарэлкі і закускі з рэзкім пахам. Раней запальвалі дымар “жывым агнём”, выкарыстоўвалі свянцоную ваду. У гэты дзень надавалася вялікая роля і вадзе, праводзілі “вадзяную аправу” – крыжовае шэсце да вадаёма.

Існавалі прыкметы: “Як на Юр’я дождж – будзе рыбы многа, а на Макава – будзе многа грыбоў”, “Калі на Макаўе не бывае дажджу, то будзе шмат пажараў”.

Свята ўсебакова адлюстравана ў народнай творчасці. У валачобных песнях зазначаецца: калі Ілля “жыта зажынаіць залатым сярпом”, то “Святы Макавей з поля сабіраіць”. Прыказкі сцвярджаюць: “Першы Спас – провады лета”, “Ад Першага Спаса халодныя росы”.
             Поле і агарод ужо ладна-такі кармілі сялянскую сям'ю, і другая палова жніўня, нягледзячы на двухтыднёвы пост, які пачынаўся з гэтага дня, празвана была "спасаўкай-ласаўкай". У смаленскіх беларусаў бытаваў звычай напярэдадні першага Спаса варыць столькі яек, колькі ў двары мужчын. Разбіўшы яйкі, прыглядаліся: у каго паўнейшае — таму наканавана засяваць жыта, каб атрымаўся поўны ўраджай. Звычай аб'яднаў два сімвалы: яйка (зараджэнне новага жыцця) і паўнату (увасабленне дабрабыту, багацця). Шчасліўцу, у якога абодва сімвалы сышліся, нібы даравалася дабратворнасць, і ён мусіў перанесці яе на агульную ніву ў час сяўбы.

У пацвярджэнне назвы на Віцебшчыне кожнай гаспадыні трэба было прыгатаваць хоць бы адну страву, якую можна мачаць,— бліны, сачні з "пражанінай" ці з селядцовай жыжкай; пчаляры здабывалі мёд, каб мачаць у яго агуркі і хлеб. На Макавея падкопвалі маладую бульбу, і па ёй меркавалі пра ўвесь будучы ўраджай; паспявае мак, шпакі і гракі збіраюцца ў агароды.

У жніўні, але пераважна на Спасаўку, павінна прайсці так званая "Рабінавая ноч" (ці "Вераб'іная ноч"). На працягу яе грымоты сатрасаюць неба, грозна бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме вецер. Згодна з народнымі павер'ямі, у гэту ноч з пекла на свет выходзяць усе злыя сілы, якія нібы спраўляюць сваё галоўнае гадавое свята і страшаць хрышчоных людзей. Паводле іншых меркаванняў, у гэту ноч усе сілы прыроды ядналіся, каб знішчыць "нячыстую сілу", што пасля Купалля распладзілася за лета і шкодзіла людзям. Забіты ці пакалечаны перуном у "Рабінавую ноч" лічыўся чараўніком. На Палессі гаварылі, што ад такой моцнай буры рабчыкі разляталіся па ўсім лесе і да самага такавання жылі па аднаму. Пераконвалі, што неспакойная ноч патрэбна для выспявання ягад на рабіне. Калі ж ягады не спелі — чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.

19.08 Яблычны Спас (Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Сярэдні Спас). — самы вядомы і шаноўны ў народзе. Звязваўся перш за ўсё з паспяваннем яблыкаў і асвячэннем іх у царкве. Свята садавіны, якую асвячаюць, пасля чаго дазвалялася есці яблыкі, бо яны лічыліся грэшнымі пладамі. Згодна Бібліі, змей-спакушальнік праз яблык зрабіў грэшнай Еву. Таму першыя плады неабходна было асвяціць у дзень Пераўтварэння Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста. Асвячалі таксама мёд, каласкі новага ўраджаю. Усё можна было ўжываць у ежу, аб чым і сцвярджала прыказка: “Спас – усяму час”. Пачыналі сеяць азіміну. Наогул лічыцца, што ўжо скончылася лета: “Першы і Другі Спас – бяры рукавіцы ў запас”.

           Вельмі пашырана павер'е, што да Спаса нельга есці яблыкаў, бо будуць дзеці паміраць. Не менш дзейнічала забарона есці перад Спасам яблыкі на тых людзей, у якіх папярэдне паміралі дзеці. На тым свеце, казалі, Бог будзе раздаваць на Спаса яблыкі (як і іншую садавіну), а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх раней дазволенага тэрміну, пачастунку не дастанецца. На Капыльшчыне пасля асвячэння ў царкве людзі неслі яблыкі на могілкі, дзе клалі ўсёй радні па яблычку. "Спас" тлумачылі і па сугуччу з дзеясловам "спаць". Сцвярджалася, што зямля ў гэты дзень спіць; трывожыць яе сон, а таму і працаваць нельга. I ўсё ж нездарма жыла прыказка: "Спас — усім рабочы час". Свята не давала забыцца, што доўга адпачываць няма як: "Спас не гуляець, каня сядлаець, поле аб'язджаець, копы аблічаець, у гумно вязець", "па полі ходзіць... раскладаець: гэта на семя, гэта на емя!"; "сцірты віець, гнаі возіць"; "А стары Іспас — старэнькі дзядок, на восець садзіў, жыта малаціў"; "...едзець у поле ды зямельку мяшаець, прыгатаўляець"; "Святы Спасік, пільны часік, папар строіць, жытцо малоціць". Ад другога Спаса пачыналася сяўба азімага жыта. На Палессі бортнікі падглядалі пчолы і даставалі мёд. Згодна са звычаем, калі пчаляр пашкадуе ў гэты дзень даць мёду хоць аднаму з прысутных дзяцей, пчолы прападуць. У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца ў вырай за тыдзень перад Спасам, значыла, што раней надыдзе зіма і будзе яна марозная, а вясна цяплейшая; калі пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, вясна халодная. Адлёт буслоў адназначна сведчыў пра надыход восені, а прыказкі нагадвалі: "Спас — лета шась!"; "Спас — бяры рукавіцы ў запас".

           Царкоўнае святкаванне звязана з біблейскімі падзеямі. Ісус Хрыстос збіраўся апошні раз з’явіцца ў Іерусаліме. На гары Фавор яго вучні ўбачылі нечакана пераўтворанага Ісуса (у белым адзенні, асветлены сонцам твар) і пачулі нябесны голас: “Гэта і ёсць Сын Мой Любімы, у Якім мая добрая воля, Яго слухайце”. Значэнне пераўтварэння ў тым, што Хрыстос паказаны не як адзін з роўных апосталаў, а які стаіць над імі.

29.08.. Трэці Спас (Малы Спас, Хлебны Спас, Арэхавы Спас). Адно са свят хлеба. Шмат дзе спраўлялі дажынкі – свята канца жніва. Упрыгожвалі стужкамі і кветкамі “бараду”. Ахвяравалі хлеб і соль духу нівы, відаць Воласу, казлападобнай істоце. “Воласаву бародку” жнеі неслі гаспадару і ставілі ў кут. Зерне і каласкі ўжывалі на працягу ўсяго года ў розных магічных абрадах. Канец жніва і змена надвор’я адлюстраваны ў прыказках: “Трэці Спас хлеба прыпас”, “Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.