Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.
Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні чалавека. Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін.
Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю беларускага маўлення дзяцей.
Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
заняткi па развіццi беларускага маўлення;
самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове ў яслях – садзе спрыяе:
арганізацыя у адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старшага ўзросту адзін раз на тыдні ў першай палове дня спецыяльных заняткаў па развіцці беларускага маўлення працягласцю 20-25 хвілін, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.;
правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове ў тых жа групах;
дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору;
прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне казак, вершаў на беларускай мове;
наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове;
правядзенне дзён беларускага маўлення. У гэты дзень увесь адукацыйны працэс ажыцяўляецца на беларускай мове. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамагаюць уводзіць дзяцей у стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць, з'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы. У дзень беларускага маўлення выхавальнікі не толькі далучаюць дзяцей да роднай мовы, але і знаёмяць з нацыянальнай культурай, мастацтвам і традыцыямі беларускага народа. Немалаважнае значэнне надаецца азнаямленню з нашай малой радзімай - горадам Смаргонь;
арганізацыя прадметна-развіваючага асяроддзя. Выхавальнікі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размешчана нацыянальная сімволіка, літаратура беларускіх аўтараў, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з саломкі, гліны, вышыванкі) і інш.;
правядзенне народных свят і забаў.