Другая малодшая група (ад 3 да 4 гадоў)
Адукацыйная вобласць: РАЗВIЦЦЁ МАЎЛЕННЯ I КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСIН
Мэта: фармiраванне ў дзяцей лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, дыялагічнага і маналагічнага маўлення як сродку зносін.
Задачы развiцця выхаванца ў дзейнасцi:
Узбагачаць і замацоўваць актыўны слоўнік дзіцяці на аснове ведаў і ўяўленняў пра навакольнае жыццё, падвесці да разумення значэння слова;
развіваць разуменне і выкарыстанне ў вымаўленні граматычных сродкаў, заахвочваць да актыўнага пошуку правільнай формы слова;
развіваць артыкуляцыйны і галасавы апарат, маўленчае дыханне, маўленчы слых, фарміраваць правільнае вымаўленне гукаў;
развіваць уменні слухаць і разумець маўленне выхавальніка, адказваць на яго пытанні;
фарміраваць уменне састаўляць кароткае апісанне і апавяданне з дапамогай дарослага.
ЗМЕСТ
Слоўнiк
Адрозніванне прадметаў па знешніх і ўнутраных прыметах (якасцях), дзеянняў, правільнае называнне іх.
Параўнанне прадметаў (цацак, малюнкаў), называнне слоў з працілеглым значэннем (талерка глыбокая і мелкая, дрэвы высокае і нізкае), суаднясенне цэлага і частак, іх называнне (дом – дах, сцены, дзверы, вокны).
Разуменне і ўжыванне некаторых абагульняючых слоў (адзенні, цацкі, посуд).
Разуменні семантычных адносін слоў розных часцін мовы ў адзінай тэматычнай прасторы (конь бяжыць – птушка ляціць; кубак з фарфору – лыжка з металу).
Разуменні і ўжыванне некаторых мнагазначных слоў (ножка ў дзіцяці – ножка стала – ножка ў грыба).
Граматычны лад маўлення
Змяненне назоўнікаў па склонах, дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў у родзе і ліку.
Ужыванне формы роднага склону адзіночнага і множнага ліку (сукенкі, кашулі; ключэй, алоўкаў).
Ужыванне склонавых форм з прасторавымі прыназоўнікамі (у, на, за, пад, каля).
Уменні правільна ўжываць форму загаднага ладу дзеясловаў адзіночнага і множнага ліку (бяжы, пакружыцеся), змяняць дзеясловы па асобах і ліках (бягу, бяжыць), утвараць відавыя пары дзеясловаў (Мальвіна апранаецца, а Бураціна ўжо апрануўся).
Выкарыстанне некаторых спосабаў словаўтварэння: назоўнікаў з дапамогай суфіксаў (у лісы – лісяняты, у кошкі – кацяняты; для хлеба –хлебніца, для цукру – цукарніца); дзеясловаў з дапамогай суфіксаў (на барабане – барабаняць), прыставак (ляцеў – паляцеў - прыляцеў), на матэрыяле гукапераймання (ква-ква –квакае).
Засваенне словаўтваральных сувязей асобных знаёмых слоў (акрайчык хлеба - крайні кавалачак, бразготкай можна пабразгатаць).
Пабудова розных тыпаў сказаў (простых з аднароднымі членамі, складаназлучаных, некаторых складаназалежных).
Гукавая культура маўлення
Развіццё артыкуляцыйнага і галасавога апарату, маўленчага дыхання, слыхавога ўспрымання, маўленчага слыху.
Развіццё дыкцыі, інтанацыі пытання, пачуцця рытму.
Правільнае вымаўленне галосных [а], [у], [і], [о], [э], [ы] і зычных [м], [б], [п], [т], [ц’], [д], [дз’], [н], [к], [г], [х], [ф], [в], [л], [с], [ц] гукаў; падрыхтоўка дзяцей да засваення правільнага вымаўлення шыпячых [ш], [ж], [ч], [дж], свісцячых [с], [ц], [з], [дз] і санорных [л], [р] гукаў.
Дыферэнцыяцыя роднастных па месцы ўтварэння гукаў [п] - [б], [т] - [д], [ф] - [в], цвёрдых і мяккіх зычных.
Звязнае маўленне
Уменне разглядваць карціны і цацкі і адказваць на пытанні выхавальніка.
Падвядзенне дзяцей да складання невялікіх апавяданняў па карціне, апісанне цацак (2-3 сказы).
Фарміраванне ўмення ажыцяўляць самыя элементарныя спосабы сувязей двух ці некалькіх сказаў у кантэксце сюжэтнага апавядання.
Фарміраванне ўяўлення пра элементарную структуру выказвання апісальнага і апавядальнага тыпу.
Гутаркі з дарослымі і аднагодкамі пра факты і з’явы, успрынятыя за межамі дзіцячага саду (індывідуальна і ў падгрупах).
Пераказванне зместу знаёмай казкі ці кароткага апавядання па пытаннях выхавальніка, разам з ім, затым самастойна.
Пачатковая арыенціроўка ў структуры апавядання ( пачатак, сярэдзіна, канец).
Адрозніванне беларускага і рускага маўлення.