Средняя группа (от 4 до 5 лет)
Образовательная область:
РАЗВIЦЦЁ МАЎЛЕННЯ I КУЛЬТУРА
МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСIН
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай; выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду.
Задачы развiцця выхаванца ў дзейнасцi:
• садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
• пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;
• развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове.
С О Д Е Р Ж А Н И Е
Слоўнік
Узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі — назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў.
Разуменне і ўжыванне абагульняльных слоў (цацкі, посуд, адзенне, мэбля).
Засваенне форм ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач).
Граматычны лад маўлення
Засваенне некаторых асаблівасцей граматычнага ладу беларускага маўлення: множнага ліку назоўнікаў (дамы, лясы, вокны); роднага склону назоўнікаў (санак, лыжак, лялек); меснага склону назоўнікаў (на назе, у руцэ, на двары); давальнага склону назоўнікаў (дапамагчы Аленцы, дапамагчы Янку); загаднага ладу дзеясловаў (мый, сядай, пі, паскачы); форм 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў (ідзе, піша, малюе, варыць, гуляюць, хочуць); асаблівацей роду некаторых назоўнікаў (смачны яблык, калматы сабака).
Разуменне і ўменне суадносіць з малюнкамі назвы жывёл і іх дзіцянят (кошка — кацяня, качка — качаня, ліса — лісяня).
Гукавая культура маўлення
Правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў: фрыкатыўных [г], [г′]; заўсёды цвёрдых гукаў [ч], [р] ізалявана(у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука ў у словах і фразах.
Дыферэнцыяцыя ў вымаўленні і на слых слоў, падобных у рускай і беларускай мовах (дети — дзеці, ложка — лыжка, река — рака, уши — вушы і да т. п.).
Звязнае маўленне
Слуханне і разуменне мовы выхавальніка, адказы на яго пытанні.
Праслухоўванне беларускіх народных забаўлянак, казак, твораў беларускіх пісьменнікаў для дзяцей; адказы на пытанні па іх змесце.
Адказы на пытанні па змесце карцін і пры апісанні цацак.
Стварэнне выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні.
Садзейнічанне станаўленню рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.